2012-02-22 13:45:09

Бэнэдыкт XVI карыстаецца мабільным тэлефонам. Адзін дзень з жыцця Папы


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI, ва ўзросце 84, ніколі не кладзецца спаць да 23.00, моліцца штодзённа на ружанцы і ўстае 5.00 раніцы, а таксама карытсаецца мабільным тэлефонам, нумар якога ведаюць толькі яго бліжэйшыя супрацоўнікі. Італьянскі журналіст Альда Марыя Валі падрабязна апісаў адзін дзень з жыцця Папы. Валі кажа, што Святы Айцец з’яўляецца “тыповым нямецкім, метадычным чалавекам”, які “любіць арганізоўваць свой дзень да самых дробных дэталяў, па вельмі выразнаму графіку”.

Бэнэдыкт XVI пачынае свой дзень са св. Імшы па-італьянску ў 7.00. Затым снедае і праца да 11.00 у кабінеце, дзе знаходзяцца два тэлефоны, адзін з якіх мабільны. Валі кажа, што Пантыфік любіць быць у курсе бягучых падзей ва ўсім свеце і чытае навіны на розных мовах, у тым ліку па-нямецку, італьянску, англійску, французску і іспанску. Пасля завяршэння ранішняй працы, Папа праводзіць сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаў, пасламі і іерархамі на другім паверху Апостальскага Палаца.

У 13.30 заўсёды абед, на які падаюцца звычайна стравы міжземнаморскай кухні. Бэнэдыкт XVI ніколі не п’е віно, затое заўсёды апельсінавы сок.

У 15.30 Папа вяртаецца ў свой кабінет, каб прысвяціць астатак дня напісанню дакументаў, прамоў і гамілій. Ён не выкарыстоўвае кампутар, піша усё ад рукі. У 17.30 Святы Айцец падпісвае дакументы, падрыхтаваныя яго сакратарамі. Затым шпацыр па Ватыканскіх садах і ружанец каля фігуры Маці Божай з Лурда. Пасля гэтага – лёгкая вячэра, праца ў кабінеце і вячэрнія малітвы.

Папа “ніколі не кладзецца спаць да 23.00”, - піша Валі – “Усе доказы, якія вам трэба, гэта проста прайсціся па плошчы св. Пятра ў гэты час і паглядзець, калі адключаецца святло ў акне на верхнім паверсе Апостальскага Палацу”.







All the contents on this site are copyrighted ©.