2012-02-22 11:48:32

Апостальскі Нунцый у Мексіцы: візіт Папы мае выключна рэлігійны характар


RealAudioMP3 Апостальскі Нунцый ў Мексіцы арцыбіскуп Хрыстоф Пьер паведаміў, што апостальскае падарожжа Бэнэдыкта ХVI ў гэту краіну 23-26 сакавіка не мае нічога супольнага з выбарчай кампаніяй, якая ў гэты час будзе праходзіць у Мексіцы. “Візіт Святога Айца мае выключна рэлігійны характар”, - падкрэсліў іерарх. Ён адзначыў, што сам Бэнэдыкт ХVI нагадаў аб гэтым прымаючы на аўдыенцыі членаў Фонда імя Яна Паўла ІІ для Сахелю. Нунцый нагадаў словы Пантыфіка, што заданнем Касцёла не з’яляецца трансфармацыя палітычнага парадку ў якой-небудзь кране ці змена грамадскай структуры, але абвяшчэнне Езуса Хрыста.

25 сакавіка падчас свайго знаходжання ў Мексіцы Папа ўзначаліць св. Імшу ў парку “200-годдзя незалежнасці лацінаамерыканскіх краін”, у якой прымуць удзел усе мексіканскія біскупы і прадстаўнікі біскупскіх канферэнцый рэгіёну.








All the contents on this site are copyrighted ©.