У Рыме 25 лютага пачне
працу двухдзённая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблеме ўплыву біятэхналогій
на чалавечую асобу. Форум пачне сваім выступленнем кардынал Райманд Леа Бёрк, які
ўзначальвае Найвышэйшы Трыбунал Апостальскай Сігнатуры. У сустрэчы прымуць удзел сусветнавядомыя
тэолагі, філасофы, правазнаўцы, біёлагі і медыкі. Тэма канферэнцыі, “На мяжы чалавечнасці.
Чалавечая асоба ў эпоху біятэхналагічнай рэвалюцыі”, змяшчае заклапочанасць прымяненнем
на чалавечым целе тэхналогій, якія прыводзяць да “дэканструкцыі” чалавека і глыбокага
ўмяшання ў яго прыроду. На думку арганізатараў, гэта можа прывесці да свету, у якім
межы чалавечай істоты будуць размыты, а натуральныя крытэрыі вызначэння асобы знішчаны.
Яна стане не суб’ектам, а толькі аб’ектам тых жа біятэхналогій. Эксперты ў розных
галінах паспрабуюць вызначыць, ці могуць існаваць абмежаванні ў навуковых даследаваннях;
ці ёсць межы, якія вызначаюць мэты і сродкі чалавечай дзейнасці.
Сустрэча завершыцца
ўдзелам у малітве “Анёл Панскі” са Святым Айцом у нядзелю 26 лютага.