2012-02-21 15:13:31

Ліванскі іерарх: небяспека распаўсюджання канфлікта ў Сірыі на Ліван


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Пол Сайех з Лівану заяўляе аб магчымасці распаўсюджвання небяспечнай сітуацыі з Сірыі на Ліван. Каталіцкі іерарх падкрэсліў, што, калі міжнародная супольнасць не дапаможа дыялогу паміж Прэзідэнтам Асадам і паўстанцамі, у Сірыі выбухне буйнамаштабная грамадзянская вайна, якая можа закрануць і суседнія краіны. Арцыбіскуп Сайех адзначыў, што ў краіне ад насілля пакутуе ўсё насельніцтва. На яго думку, пасля таго як сірыйскія групоўкі прынялі нядаўна ўдзел у сутыкненнях у Лівіі, павялічваецца магчымасць іх пранікнення і ў Ліван. Арцыбіскуп нагадаў, што хрысціяне заўсёды знаходзіліся ў добрых адносінах з мусульманамі рэгіёна, жылі побач мірна на працягу многіх гадоў. Іерарх заклікаў хрысціян і прадстаўнікоў іншых рэлігій маліцца за мір. “Мы павінны маліцца, каб нарадзілася новая дэмакратыя і былі захаваны правы чалавека”, - падкрэсліў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.