2012-02-21 15:34:11

ЗША: губернатар штата Нью-Джэрсі не дазволіў аднаполыя саюзы


RealAudioMP3 Губернатар амерыканскага штата Нью-Джэрсі Крыс Крысці не пагадзіўся зацвердзіць рашэнне парламента штата аб легалізацыі аднаполых саюзаў. Крысці, па веравызнанні католік, член Рэспубліканскай партыі, заўсёды заяўляў, што пытанне легалізацыі такога роду саюзаў павінна быць вырашана падчас рэферэндума. Яго рашэнне падтрымала біскупскакя канферэнцыя штата Нью-Джэрсі, прэс-сакратар якой кс. Патрык Брэніган выступіў на пасяджэнні мясцовага кангрэса. У сваім выступленні святар заклікаў парламентарыяў “прызнаваць сужэнства, як саюз паміж мужчынам і жанчынай, які з’яўляецца фундаментам сям’і, асноўнай ячэйкі грамадства”. Акрамя таго, прэс-сакратар біскупскай канферэнцыі Нью-Джэрсі нагадаў, што хоць Касцёл выступае супраць аднаполых саюзаў, ён таксама выступае і супраць дыскрымінацыі гомасексуалістаў, асноўныя чалавечыя правы якіх будзе заўсёды абараняць. Ён адзначыў, што забарона аднаполых саюзаў не мае нічога супольнага з дыскрымінацыяй іх правоў.

Губернатар Крысці, інфармуючы мясцовы парламент аб сваім “вета”, прапанаваў як альтэрнатыву, каб дэпутаты прызначылі спецыяльнага прадстаўніка па правах гомасексуальных пар на аснове ўжо існуючага закону.







All the contents on this site are copyrighted ©.