2012-02-21 15:44:36

Апостальская Сталіца збірае канферэнцыю па барацьбе з бясплоднасцю


RealAudioMP3 24 лютага ў Рыме адбудзецца сустрэча сусветна вядомых навукоўцаў у галіне медыцыны, якія абмяркуюць праблему бясплоднасці, сапраўднай драмы ад якой пакутуюць каля 15% насельніцтва планеты. Арганізатарам форума з’яўляецца Папская Акадэмія жыцця. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы будуць спосабы барацьбы з бясплоднасцю, якія адпавядаюць этычнаму навучанню Касцёла. “Навуковыя адкрыцці на працягу апошніх гадоў зрабілі значны крок наперад і ў выніку даюць надзею для многіх бясплодных пар”, - патлумачыў дырэктар Акадэміі жыцця іспанскі біскуп Ігнасіо Караско дэ Паоло, эксперт у галіне біяэтыкі, які да прыняцця святарскага пасвячэння працаваў хірургам. Іерарх адзначыў, што ў бедных краінах колькасць бясплодных пар дасягае нават 30% насельніцтва, таму абмен вопытам паміж навукоўцамі і медыкамі мае тэрміновую важнасць. Падчас прац будуць прадстаўлены вынікі апошніх даследаванняў, зробленых 16 навукоўцамі, якія займаюцца вывучэннем гарманальных, медыцынскіх і анатамічных прычын жаночай і мужчынскай бясплоднасці.

Біскуп дэ Паоло расказаў, што падобная ініцыятыва – першая для ўстаноў Апостальскай Сталіцы, і Папа адразу даў згоду на яе правядзенне. “Тэмай форума не з’яўляецца абмеркаванне этычнасці штучнага апладнення. Тэма нашай сустрэчы строга навуковая. Гаворка ідзе аб пошуку і адкрыцці эфектыўных і мала вядомых магчымасцяў”, - адзначыў іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.