2012-02-20 10:22:05

Міністр-мусульманка заклікала Англію не адмаўляцца ад хрысціянскіх каранёў


RealAudioMP3 У рэлігійных пытаннях брытанскія палітыкі часцей за ўсё ўжываюць правіла, сфармулаванае Аластэрам Кэмпбеллам: “Мы не займаемся Богам”. Насуперак гэтаму пайшла мусульманка Саіда Варсі, член урада Дэвіда Кэмерана, якая заявіла, што ваяўнічы секулярызм уяўляе небяспеку для Еўропы і заклікала краіну вярнуцца да хрысціянскіх каранёў. Міністр апублікавала ў “Дэйлі тэлеграф” артыкул, у якім заклікала Еўропу “стаць больш шчырай у сваім хрысціянстве”. “Развіццё нашых народаў не магчыма без хрысціянскіх каранёў, як еўрапейскі пейзаж без касцёльнай вежы”, - напісала яна. – “Мяне палохае, што нашы грамадствы захапляе ваяўнічая секулярызацыя, гэтак жа нязносная, як дыктатарскія рэжымы”.

Нядаўна Варсі наведала Ватыкан на чале дэлегацыі брытанскага ўраду. Падчас свайго візіту яна заявіла: “На нашым кантыненце вера занадта часта аказваецца пад падазрэннем. У Вялікабрытаніі вернікаў робяць ізгоямі, маргіналамі, ніжэйшым гатункам. На рэлігію глядзяць паблажліва, лічачы яе хобі для дзівакоў, іншаземцаў і прадстаўнікоў меншасцяў”.

Нядаўна ў тым жа духу выступіў сакратар Палаты абшчын Эрык Піклз, каментуючы рашэнне Вярхоўнага суда, які прызнаў незаконнай практыку малітвы перад пачаткам афіцыйных пасяджэнняў. “Мы хрысціянская краіна”, - заявіў тады Піклз.

Падчас перапісу 2001 г. 72% брытанцаў назвалі сябе хрысціянамі. Што праўда, для многіх, гэта культурная, а не рэлігійная самаідэнтыфікацыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.