2012-02-20 12:50:44

Германія: былы пастар – кандыдат у прэзідэнты


RealAudioMP3 72-гадовы праваабаронца з Усходняй Германіі, былы пастар з г. Расток Ёахім Гаук будзе вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты Германіі. Пра гэта паведаміла 19 лютага канцлер Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з удзелам кіраўнікоў 5 партый. Гаук з 1970 па 1990 г. быў пастарам. Пасля падзення Берлінскай сцяны і аб’яднання Германіі ён патрабаваў адкрыць доступ да архіваў міністэрства дзяржбяспекі ГДР, а затым узначаліў федэральнае ведамства па працы з архівамі спецслужбы “Штазі”. У чэрвені 2010 г. кандыдатура Ёахіма Гаука ўжо вылучалася на пасаду прэзідэнта ФРГ, аднак у выніку галасавання ў Федэральным парламенце кіраўніком дзяржавы стаў Крысціян Вульф, які 17 лютага гэтага года сышоў у адстаўку.

Як паказала апытанне, праведзенае сацыялагічным інстытутам “Emnid”, у падтрымку кандыдатуры Гаука выказаліся 54% рэспандэнтаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.