2012-02-20 12:21:57

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з роднымі і блізкімі новых кардыналаў


RealAudioMP3 20 лютага ў зале Паўла VI у Ватыкане Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з новапрызначанымі кардыналамі, а таксама іх роднымі і блізкімі. У сваёй прамове Святы Айцец заклікаў прысутных быць заўсёды побач са сваімі кардыналамі і падтрымліваць іх апостальскую дзейнасць. “Слухайце іх словы як айцоў і настаўнікаў з жывой надзеяй. Вы аб’яднаныя з імі і паміж сабой ў веры і любові, каб быць яшчэ больш руплівымі і адважнымі сведкамі Хрыста”, - сказаў Папа. Пантыфік пажадаў новым пурпуратам, каб любоў і малітва дарагіх асоб падтрымлівалі іх служэнне ў Касцёле, а сведчанне Евангелля праўды і любові было яшчэ больш інтэнсіўным. Святы Айцец нагадаў усім прысутным аб універсальнай місіі Касцёла ў гісторыі свету. “У дзеях чалавецтва, часта гвалтоўных і супярэчлівых, Касцёл заўсёды жывы і прысутны, несучы Хрыста, святло і надзею для ўсяго чалавецтва”, - сказаў Святы Айцец. Папа нагадаў, што быць у Касцёле і прымаць яго збаўчае пасланне, значыць прымаць Праўду, узмацняць сэнс сапраўдных каштоўнасцяў і спакойна прымаць кожную падзею. Пантыфік яшчэ раз заклікаў родных і блізкіх новых кардыналаў да лучнасці з імі і Касцёлам. Бо адзінства, паводле Папы, гэта Божы дар, які трэба бараніць і развіваць.








All the contents on this site are copyrighted ©.