2012-02-20 10:23:02

Амерыканскі святар-філосаф супраць абортаў з пазіцыі прынцыпаў свецкага грамадства


RealAudioMP3 Амерыканскі філосаф, езуіт, кс. Роберт Спітцэр, выдаў кнігу, у якой выступае супраць абортаў з пазіцыі прынцыпаў свецкага грамадства і заклікае да новага падыходу да дыскусіі. На думку аўтара, рух за жыццё мае патрэбу ў комплекснай філасофіі, якая выкарыстоўваючы прынцыпы прынятыя свецкім грамадствам, пакажа, што пазіцыя супраць абортаў з’яўляецца “правільнай, этычнай, і аб’ектыўна праўдзівай”. Кнігу пад назвай “Дзесяць універсальных прынцыпаў: Кароткая філасофія жыццёвых пытанняў” станоўча ўспрынялі як спецыялісты, так і сярэдні чытач.

Кс. Спітцэр сказаў, што ён хацеў, каб кніга была “вельмі даступнай” і дапамагла простым католікам навучыцца выступаць супраць такіх з’яў, як аборты і эўтаназія, з дапамогай філасофіі. Ён сцвярджае, што аборт, “заснаваны на аб’ектыўнай хлусні, лагічнай памылцы, парушэнні этычных прынцыпаў і поўнай здрадзе паняццю права”.

10 універсальных прынцыпаў, якія абмяркоўваюцца ў кнізе, разбіты на 4 радзелы: розум, этыка, справядлівасць і натуральнае права, а таксама самабытнасць і культура.

На думку святара, рух за жыццё павінен грунтавацца не толькі на інтэлектуальнай логіцы. На такія пытанні не дастаткова глядзець праз прызму розуму, тут патрэбна сэрца, заявіў ён. Ён заклікаў адмовіцца ад палітычнай рыторыкі ў пытаннях жыцця і звярнуцца да сапраўдных пачуццяў. Давайце звернемся да “сумленнага аб’ектыўнага погляду з пункту гледжання розуму і сэрца, і проста сказажам іншым: што ты думаеш на самой справе?”, - вызначыў свой рэцэпт дыялогу амерыканскі святар-філосаф.







All the contents on this site are copyrighted ©.