2012-02-18 12:21:20

Папа пагадзіўся на новаўвядзенні ў абрадзе надання кардынальскага тытулу


RealAudioMP3 Служба папскіх літургічных цэлебрацый, пачынаючы з публічнай кансісторыі 18 лютага 2012 г., здзейсніла ў абрадзе надання кардынальскага тытулу некалькі новаўвядзенняў. Святы Айцец пагадзіўся на далейшае спрашчэнне абраду, тры моманты якога: ускладанне пурпурнага берэту, уручэнне кардынальскага пярсцёнка і прызначэнне тытулярнага касцёла або дыяконіі, спалучаны разам. Унесены таксама змены ў калекту і малітву на заканчэнне, больш кароткую форму набыла Літургія слова.

Першую рэформу абраду надання кардынальскага тытулу здзейсніў у 1969 г. папа Павел VI. Ад таго моманту абрад фактычна перастаў падзяляцца на публічную і сакрэтную часткі, як гэта было ў старажытнасці. Аднак, рэформа захавала традыцыю св. Імшы Пантыфіка з новымі кардыналамі на наступны дзень пасля публічнай кансісторыі, і падзякі першага з новапрызначаных пурпуратаў.

Трэба адзначыць, што гэта чацвёртая па ліку кансісторыя падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.