2012-02-18 13:36:10

Калегія кардыналаў – адлюстраванне паўсюднасці Касцёла


RealAudioMP3 Калегія кардыналаў з’яўляецца самым высокім і самым важным кансультатыўным органам Святога Айца. Аднойчы, на канклаве яна абярэ яго наступніка. Такім чынам, калегія павінна адлюстроўваць універсальнасць Паўсюднага Касцёла. У апошнія 50 гадоў яна вызвалілася ад дамінавання італьянцаў і еўрапейцаў і стала сапраўды міжнароднай структурай, куды ўваходзяць прадстаўнікі 70 краін. Бэнэдыкт XVI, па сутнасці, падтрымаў гэту тэндэнцыю, прызначаючы 22 новых кардыналаў з 14 краін свету. З іх шэрагу 10 займаюць пасады ў Рымскай Курыі. Восем з новых пурпуратаў узначальваюць адны з самых вялікіх дыяцэзій у свеце: чатыры ў Еўропе (Берлін, Прага, Утрэхт, Фларэнцыя) і дзве ў Паўночнай Амерыцы і Азіі. Афрыканцы не прысутнічаюць на гэты раз сярод новых кардыналаў, затое падчас папярэдняй кансісторыі іх было трое.







All the contents on this site are copyrighted ©.