2012-02-18 14:03:43

Егіпет: прызначаны часовы кіраўнік Копцка-каталіцкай Царквы


RealAudioMP3 У Егіпце Сінод Копцка-каталіцкай Царквы, у сувязі з цяжкай хваробай Патрыярха Антоніоса Нагіба, згодна са 132 канонам Кодэкса Кананічнага Права Усходніх Цэркваў, вырашыў прызначыць часовага кіраўніка Царквы. Вікарыем, які будзе мець усе кампетэнцыі ў кіраванні Царквой, сінод прызначыў біскупа Кірылласа Камаля Уільяма Самаана. У сваім першым звароце да вернікаў новы прадстаяцель заклікаў копцкіх католікаў маліцца за хуткае выздараўленне Патрыярха Нагіба і яго вяртанне да кіраўніцтва Царквой. Іерарх адзначыў, што будзе працягваць шлях дыялогу і адкрытасці, пачаты кардыналам Нагібам, асабліва падчас палітычных змен, якія адбываюцца ў Егіпце.

Біскупу Самаану 65 гадоў. Ён праходзіў навучанне ў Папскім біблійным інстытуце ў Рыме. Біскупскае пасвячэнне атрымаў у 1990 г. На працягу шматлікіх гадоў прымаў удзел у хрысціянска-мусульманскім дыялогу. З’яўляецца членам Выканаўчага камітэту Рады Цэркваў Блізкага Усходу.








All the contents on this site are copyrighted ©.