2012-02-17 11:20:35

Дзень малітвы і разважанняў Калегіі кардыналаў са Святым Айцом


RealAudioMP3 У Новым Сінадальным зале ў Ватыкане пад кіраўніцтвам Бэнэдыкта XVI пачаўся дзень малітвы і разважанняў Калегіі кардыналаў. Яго тэма: “Абвяшчэнне Евангелля сёння: паміж missio ad gentes і новай евангелізацыяй”. У ім удзельнічаюць таксама намінаты, якія падчас заўтрашняй кансісторыі атрымаюць знакі кардынальскай годнасці. Увядзенне ў дзень малітвы зрабіў Мітрапаліт Нью-Ёрка, арцыбіскуп Цімаці Долан. Запланавана таксама паведамленне аб Годзе веры, якое прадставіць старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікелла. Дзень малітвы і разважанняў завершаць урачыстыя нешпары ў 17.00. Заўтра ў 10.30 у ватыканскай базыліцы пачнецца звычайная публічная кансісторыя. Святы Айцец уручыць 22 намінатам чырвоныя берэты, кардынальскія пярсцёнкі і прызначыць ім тытулярны касцёл або дыяконію. Пасля гэтага Калегія кардыналаў разглядзіць кананізацыйныя справы сямі благаслаўлёных. У другой палове дня ў розных памяшканнях залі Паўла VI і Апостальскага Палацу ад 16.30 да 18.30 новыя кардыналы будуць прымаць віншаванні. У нядзелю, 19 лютага ў 9.30 яны разам са Святым Айцом адправяць св. Імшу ў базыліцы св. Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.