Біскупы Афрыкі і Еўропы падвялікі вынікі сумеснай сустрэчы
У Рыме 17 лютага 2012
г. завяршылася сустрэча прадстаўнікоў біскупскіх канферэнцый Еўропы і Афрыкі. У заключным
дакуменце форума іерархі звяртаюць увагу на неабходнасць захавання ў людзях духоўнага
вопыту, які падвяргаецца сёння ўплыву культуры, якая часта не вядзе ў бок праўды,
але адмовы ад Бога, традыцый і абароны жыцця. Адбываецца гэта з дапамогай СМІ. Біскупы
звярнулі ўвагу на з’яву ўрбанізацыі і міграцыі. Гэтыя працэсы могуць стаць магчымасцю
для культурнага ўзбагачэння, але і здольныя прывесці да расчаравання, адзіноты і пакутаў.
Іерархі заклікалі да дапамогі мігрантам. Яны таксама падкрэслілі небяспеку такіх з’яў,
як спажывецтва і залежнасць ад матэрыяльных каштоўнасцяў. “Прагавітасць грошай прыводзіць
да новых форм эгаізму, якія аддаляюць людзей ад салідарнасці і пошуку агульнага дабра”,
- напісалі біскупы. Іерархі Еўропы і Афрыкі заклікалі моладзь двух кантынентаў, выкарыстоўваючы
свой вялікі патэнцыял, паднесці евангелізацыю на больш высокі якасны ўзровень.