2012-02-17 13:42:54

Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні ў сувязі з пажарам у гандурасскай турме


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя біскупа дыяцэзіі Камаягу Рабэрто Камеліеры ў сувязі з пажарам, што адбыўся ў мясцовай турме, ў выніку якога загінулі некалькі соцен чалавек. Святы Айцец запэўніў іерарха ў малітве аб вечным спакоі для загінаўшых, аздараўленні для параненых, а таксама перадаў спачуванні іх сем’ям і блізкім. “У момант вялікага суму давяраю ўсіх апецы Маці Божай з Суяпы і ўдзяляю сваё апостальскае благаслаўленне”, - напісаў Бэнэдыкт XVI








All the contents on this site are copyrighted ©.