2012-02-16 15:24:32

“L’ Osservatore Romano” аб архіве, у якім працаваў Дастаеўскі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” прысвяціла адзін са сваіх артыкулаў гісторыі фларэнтыйскага літаратурнага архіва-кабінета “Вьёссё”. Архіў быў заснаваны напачатку ХІХ ст. банкірам і прадпрымальнікам Джованні Пьетро Вьёссё, як месца сустрэчы паміж італьянскай і еўрапейскай культуры, яно было асяродкам, у якім працавалі і праводзілі час шматлікія сусветна вядомыя пісьменнікі, паэты і навукоўцы, сярод якіх Артур Шапенгаўэр, Стэндаль, Гейне, Купер, Берліоз, Кіплінг і многія іншыя.

“L’Osservatore Romano”, звяртае асаблівую увагу на тое, што сярод наведвальнікаў архіва-кабінета “Вьёссё” быў Фёдар Дастаеўскі, які менавіта тут некаторы час гасціў і працаваў два разы у 1862 і 1868 г. Падкрэсліваецца, што тут Дастаеўскі закончыў працу над адным са сваіх самых вядомых твораў “Ідыёт”, а таксама пазычаў кнігі Бальзака, Сервантэса і Віктора Гюго. Прабываючы ў культурнай сталіцы Італіі Дастаеўскі быў уражаны горадам. “У Фларэнцыі моцныя дажджы, але калі свеціць сонца, тут амаль што рай”, - цытуе словы з ліста вялікага класіка ватыканскае выданне.







All the contents on this site are copyrighted ©.