2012-02-16 11:37:32

Справаздача аб аб’яўленнях у Меджугор’і будзе прадстаўлена Папе да канца года


RealAudioMP3 Міжнародная камісія пры Кангрэгацыі Веравучэння, якая займаецца вывучэннем сапраўднасці аб’яўленняў у Меджугор’і працягвае сваю працу і плануе прадставіць канчатковую справаздачу Святому Айцу да канца 2012 г. Аб гэтым паведаміў адзін з членаў камісіі кардынал Вінко Пуліч з Босніі і Герцагавіны. Меджугор’е знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Мостар у паўднёва-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны. Аб’яўленні пачаліся ў гэтым месцы групе маладых мясцовых жыхароў у чэрвені 1981 г. і працягваюцца да сённяшняга дня. Менавіта гэта незвычайная працягласць аб’яўленняў і іх незакончаннасць з’яўляецца адной з галоўных прычын таго, што Касцёл не даў яшчэ яснага адказу адносна іх сапраўднасці.

Міжнародная камісія па вывучэнні сапраўднасці аб’яўленняў у Меджугорыі была створана пры Кангрэгацыі Веравучэння 17 сакавіка 2010 г. Яе ўзначальвае кардынал Камілло Руіні, былы Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.