Папа ўзначаліць традыцыйную працэсію ў Папяльцовую сераду
Служба папскіх літургічных
цэлебрацый пацвердзіла, што ў Папяльцовую сераду Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць
традыцыйнае набажэнства “рымскіх стацый”, якое пачнецца малітвай ў бэнэдыктынскім
касцёле св. Анзэльма. Затым Святы Айцец разам з кардыналамі, біскупамі, законнікамі
і свецкімі вернікамі пройдзе працэсіяй да базылікі св. Сабіны, якая знаходзіцца на
рымскім пагорку Авенцін. Там Папа узначаліць св. Імшу, падчас якой адбудзецца абрад
благаслаўлення і пасыпання попелам галоваў.