2012-02-16 14:00:57

Бэнэдыкт ХVI наведаў Вышэйшую духоўную семінарыю у Рыме


RealAudioMP3 Вечарам 15 лютага, Бэнэдыкт ХVI наведаў Рымскую вышэйшую духоўную семінарыю з нагоды свята нябеснай заступніцы ўстановы Маці Божай Даверу, якое будзе адзначацца 18 лютага. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама семінарысты з іншых навучальных устаноў Вечнага Горада. Святы Айцец прамовіў да прысутных разважанне “Lectio divina”. Папа звярнуў увагу на тое, што сёння, улада зла сканцэнтравалася ў двух вялікіх сілах: сіле фінансаў і СМІ, якія, аднак, самі па сабе з’яўляюцца карыснымі і добрымі.

Пантыфік падкрэсліў, што сёння ў сучасным свеце фінансы пачалі дамінаваць над чалавекам. “Свет фінансаў не з’яўляецца больш прыладай, якая спрыяе дабрабыту ці аблягчае жыццё чалавека, але становіцца сілай, якая яго знявольвае, сілай якой людзі павінны пакланяцца. Грошы становяцца сапраўднымі фальшывымі бажкамі, якія пануюць над светам”, - сказаў Папа. Святы Айцец адзначыў, перад абліччам такога сусветнага канфармізму, хрысціяне павінны быць нонканфармістамі. Папа заклікаў семінарыстаў карыстацца фінансавымі крыніцамі са свабодай Божых дзяцей, у якасці сродка, а не мэты.

Бэнэдыкт XVI звярнуў таксама ўвагу на ролю СМІ ў грамадскім жыцці. “Канешне нам патрэбна інфармацыя, веданне рэалій свету, але часта інфармацыя не тлумачыць таго, што было напісана ці сказана, але адрозніваецца ад рэчаіснасці”, - сказаў Пантыфік. “Нам пагражае тое, што свет віртуальны становіцца важней і мацней рэальнага”, - сказаў Папа і заклікаў семінарыстаў маліцца да Пана, каб Ён дапамог быць людзьмі свабоднымі ў нанканфармізме, мэта якога не ў супрацьстаянні свету, але ў сапраўднай любові да яго”.








All the contents on this site are copyrighted ©.