2012-02-15 15:00:09

Сумеснае паведамленне Святога Пасаду і ўрада Вялікабрытаніі


RealAudioMP3 15 лютага 2012 г. было зроблена сумеснае паведамленне Святога Пасаду і прадстаўнікоў брытанскага ўраду, якія знаходзяцца з візітам у Ватыкане. У ім адзначаецца цэнтральная роля чалавека і павага да яго годнасці і каштоўнасці жыцця. Звяртаецца ўвага на неабходнасць інтэграцыі эканамічнага, грамадскага і экалагічнага фактараў у працэсе развіцця свету. Для дасягнення гэтай мэты Апостальская Сталіца і Вялікабрытанія гатовыя ўдзельнічаць у міжнародных праектах па прадухіленні канфліктаў. Гаворка ідзе пра раззбраенне, нераспаўсюджванне зброі, барацьбу з нелегальным гандлем ёй.

У паведамленні падкрэсліваецца важнасць рэформ у Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, дзе хрысціяне могуць адыграць важную ролю ў міжрэлігійным дыялогу. Святы Пасад і ўрад Вялікабрытаніі таксама выказалі надзею на аднаўленне перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі для дасягнення міру ў рэгіёне. У дакуменце гаворка ідзе і аб праблемах народаў Самалі і зоны Афрыканскага Рога.

Адбыўся абмен думкамі па шырокім коле грамадскіх, эканамічных, палітычных і культурных пытанняў. Абодва бакі прызналі ролю веры і адукацыі ў развіцці культуры і грамадскай адказнасці. У гэтым кантэксце ў дакуменце выказваецца ўдзячнасць за значны ўклад, які Каталіцкі Касцёл і хрысціяне ў цэлым зрабілі і працягваюць рабіць для дабра грамадства Вялікабрытаніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.