Рэктар Папскага ўніверсітэта ў Перу выкліканы ў Ватыкан
Рэктар Папскага універсітэта
ў Перу быў выкліканы ў Ватыкан, каб абмеркаваць вынікі нядаўняй апостальскай візітацыі
ў навучальнай установе, якая стала вынікам адмовы прывесці статуты ўніверсітэта ў
адпаведнасць з нормамі Касцёла. Апостальскі нунцый у Перу абвясціў, што Марцыаль Рубіо
сустрэнецца з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ 21 лютага. Падчас спаткання
плануецца абмеркаваць вынікі візітацыі, якую праводзіў ў снежні 2011 г. кардынал Петэр
Эрдо з Будапешту, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.
У 2010 г. Канстытуцыйны
суд Перу прызнаў права арцыбіскупа Лімы ўваходзіць у склад рады дырэктараў універсітэта,
але адміністрацыя навучальнай установы не падпарадкавалася гэтаму рашэнню. 23 верасня
2011 г. рада ўніверсітэта на чале з Рубіо прагаласавала за адмову выканаць дырэктыву
Апостальскай Сталіцы аб змене статутаў у адпаведнасці з нормамі Касцёла. Такое рашэнне
ставіць пад пагрозу статус універсітэта як “папскага”. Прадстаўнікі адміністрацыі
таксама не пагадзіліся прызнаць права арцыбіскупа Лімы абіраць рэктара ўніверсітэта
з ліку трох кандыдатаў, прапанаваных радай універсітэта.
Кардынал Эрдо, як
апостальскі візітатар, прыбыў у Ліму ў снежні прошлага году і сустрэўся з кіраўніцтвам
універсітэта, арцыбіскупам Лімы і іншымі асобамі, якія ўдзельнічаюць у справе. Іерарх
прыйшоў да высновы, што некаторыя асобы з адміністрацыі памылкова лічаць пастановы
Апостальскай Сталіцы “неабавязковымі” для ўніверсітэту, вынікам чаго стаў такога роду
крызіс.