2012-02-15 16:03:29

Арцыбіскуп Кандрусевіч прадстаўляе Беларусь на сустрэчы біскупаў Афрыкі і Еўропы


RealAudioMP3 У Рыме працягвае працу сімпозіўм на тэму “Евангелізацыя сёння: супольнасць і пастырскае супрацоўніцтва паміж Афрыкай і Еўропай”, у якім прымаюць удзел прадстанікі епіскапатаў гэтых двух кантынентаў. Беларусь на форуме прадстаўляе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У каментары для нашага радыё іерарх распавёў, што ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства былі праблемы, якія клапоцяць вернікаў абодвух кантынентаў: рэлятывізм і дыктатура матэрыялізма, праблемы сям’і, моладзі, адукацыі, дабрачыннасці, медыцыны, палітыкі і адносін з іншымі рэлігіямі. Мітрапаліт Кандрусевіч звярнуў увагу на вялікую сувязь, якая існуе паміж Касцёламі ў Афрыцы і Еўропе. Арцыбіскуп адзначыў, што сёння, шмат афрыканскіх святароў прыбывае, каб евангелізаваць Еўропу. Акрамя таго, іерарх звярнуў увагу на тое, што дзве Папскія дыкастэрыі ўзначальваюць афрыканскія кардыналы: кардынал Робэр Сара Папскую раду “Cor Unum”, а кардынал Жан Луі Таран Папскую раду “Iustitia et pax”.

“Сёння падчас дыскусій еўрапейскія біскупы дзякавалі біскупам з Афрыкі, за святароў, якія прыбываюць у Еўропу. Гэта вельмі важная з’ява, якая нагадвае аб місійнасці і паўсюднасці Касцёла. Яна нагадвае аб тым, што Касцёл, які нарадзіўся дзякуючы Касцёлу ў Еўропе, сёння дапамагае яму”, - сказаў іерарх.

На думку арцыбіскупа Кандрусевіча, падобныя сумесныя сімпозіўмы, на якіх абмяркоўваюцца супольныя праблемы могуць узбагаціць Касцёл, паказаць яго паўсюднасць, умацаваць сувязь паміж іерархамі абодвух кантынентаў і дапамагчы падзяліцца вопытам у тым, як адказваць на выклікі нашага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.