2012-02-14 12:37:55

Сумесная сустрэча ўрада Італіі і дэлегацыі Святога Пасаду


RealAudioMP3 Прэм’ер-міністр Італіі Марыё Монці і 10 членаў кабінета міністраў 16 лютага сустрэнуцца з прадстаўнікамі Святога Пасаду і біскупскай канферэнцыі Італіі. Традыцыйныя кансультацыі, якія праходзяць штогод у пасольстве Італіі пры Апостальскай Сталіцы, адбудуцца на гэты раз у больш шырокім маштабе. З касцёльнага боку ў сустрэчы прымуць удзел кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржсакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI, кардынал Анджэла Баньяска, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі і іншыя высокапастаўленыя супрацоўнікі Рымкай Курыі. Магчыма, размова пойдзе пра вызваленне ад падатку на маёмасць рэлігійных арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю. Дадзеная ініцыятыва была нядаўна прадстаўлена для публічнага абмеркавання ў Італіі.

У чацвер вечарам да сустрэчы далучацца Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана, старшыня сената Рэнато Скіфані і спікер парламента Джанфранка Фіні, а таксама кіраўнік Канстытуцыйнага суда Альфонсо Кваранта.







All the contents on this site are copyrighted ©.