2012-02-14 13:31:15

Папа наведае Рымскую духоўную семінарыю


RealAudioMP3 15 лютага, у другой палове дня, Бэнэдыкт ХVI наведае Рымскую Вышэйшую духоўную семінарыю з нагоды свята нябеснай заступіцы ўстановы Маці Божай Даверу, якое паводле літургічнага календара адзначаецца 18 лютага. Рэктар семінарыі кс. Кончэтто Окіпінці сказаў, што “Святы Айцец, як Біскуп Рыма, сустрэнецца не толькі з навучэнцамі рымскай семінарыі, але і семінарыстамі з іншых навучальных устаноў Вечнага Горада. Рэктар адзначыў, што гэта асаблівая і ўнікальная падзея ў жыцці будучых святароў. Падчас сусрэчы з семінарыстамі Папа скіруе да іх свае разважанні “Lectio divina”, а адзін з семінарыстаў ад імя ўсіх сабраных выкажа Святому Айцу сыноўнія пачуцці паслухмянасці і вернасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.