Біскупы Афрыкі і Еўропы: душпастырскі абмен паміж кантынентамі
У Рыме працягваецца
сустрэча біскупаў Афрыкі і Еўропы. Кардынал Анжэла Баньяска, кіраўнік біскупскай канферэнцыі
Італіі, у сваім выступленні адзначыў неабходнасць душпастырскага абмену паміж двума
кантынентамі. На яго думку, Еўропа, атручаная сёння скептыцызмам, стратай каштоўнасцяў
і надзеі, уяўляе сабой сапраўдную старасць. У адрозненне ад Афрыкі, якая атаясамліваецца
з радасцю веры. Аднак, ён папярэдзіў, што матэрыяльны дабрабыт без духоўнасці можа
прывесці Афрыку да кансумізму і страты традыцый.
Старшыня Сімпозіўма Біскупскіх
Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскару кардынал Палікарп Пэнга звярнуў увагу на практычны
аспект супрацоўніцтва. Ён заклікаў прысутных працягваць працаваць разам па канкрэтных
праектах і планах, якім быў дадзены пачатак у 2004 г.
Важнасць скрупулёзнай
распрацоўкі канкрэтных праграм і іх ажыццяўлення на ўсіх узроўнях – ад біскупскіх
канферэнцый да дыяцэзій і парафій – падтрымаў арцыбіскуп Загрэбу кардынал Ёсіп Базаніч.
Ён адзначыў неабходнасць адкрытасці на Святога Духа для ажыццяўлення душпастырскай
дзейнасці, падкрэсліўшы яе асноўны вектар – абвяшчэнне кажнаму чалавеку на планеце
прысутнасці Божай любові.