Ірландыя: Касцёл дапамагае ахвярам сексуальных злачынстваў
Каталіцкія біскупы
Ірландыі аспрэчылі сцвярджэнні, паводле якіх ахвяры сексуальных злачынстваў не атрымалі
слоў прабачэння, кампенсацыі ці медыцынскай дапамогі з боку Касцёла. Каталіцкія іерахі
апублікавалі паведамленне, у якім адзначылі, што такія заяўленні “моцна скажаюць рэальнасць”
і прадставілі дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што Касцёл намагаецца спрыяць ў вырашэнні
гэтай паблемы. Іерархі падкрэсліваюць важнасць ініцыятывы пад назвай “На шляху да
аздараўлення”, арганізатарамі якой з’яўляецца Канферэнцыя Біскупаў Ірландыі і манаскія
супольнасці. Мэтай дадзенай ініцыятывы, якая дзейнічае з 1997 г. з’яўляецца дапамога
ахвярам сексуальных злачынстваў.
Акрамя таго біскупы падкрэслілі, што “за здзейсненыя
злачынствы многія біскупы і прадстаўнікі манаскіх ордэнаў публічна і прыватна прасілі
прабачэння ў ахвяр, грамадскасці і рэлігійных супольнасцяў краіны, якія былі абураныя
і расчараваныя Каталіцкім Касцёлам”, - адзначаецца ў паведамленні.