2012-02-13 14:13:55

Папа спрыяе аднаўленню базылікі ў Алжыры


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI спрыяе аднаўленню базылікі св. Аўгустына, якая знаходзіцца ў алжырскай Анабе, на ўсходзе краіны, каля мяжы з Тунісам. Базыліка была пабудавана на пачатку Х ст. у арабска-маўрытанскім і рымска-візантыйскім стылях, якія гарманічна дапаўняюць адзін аднаго. Святыня будавалася як сімвал універсальнасці Айца Касцёла, вялікага гуманіста і чалавека дыялога, якім быў св. Аўгустын. У яе рэстаўрацыі прымаюць удзел таксама свецкія улады Алжыра і Францыі, розныя ўстановы, манаскія супольнасці, дыяцэзіі і шматлікія ахвярадаўцы.

Біскуп Канстанцінскай дыяцэзіі Поль Дэсфаржэс у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў, што нягледзячы на тое, што адным з спонсараў рэстаўрацыйных прац з’яўляецца “Папскі фонд”, сам Бэнэдыкт XVI пажадаў дапамагчы і даслаў свой асабісты дар.

“Мы ўсе ведаем, якім блізкім сэрцу Папы з’яўляецца св. Аўгустын. Базыліка, названая у гонар гэтага святога – гэта не толькі месца культа, але разам з усім Гіпонам – гэта месца-сімвал вялікай радасці, чалавечага і духоўнага братэрства; месца якое пераўзыходзіць розніцы культур і веравызнанняў праз постаць св. Аўгустына, разам з яго гуманізмам, верай, культурай, якія вядуць кожнага чалавека да па-сапраўднаму важных рэчаў”, - сказаў біскуп Дэсфаржэс.

Іерарх адзначыў, што аднаўленне базылікі гэта сімвал братэрства паміж двума берагамі Міжземнамор’я: хрысціянскім і мусульманскім, паміж Захадам і ісламам, людзьмі, якія шукаюць глыбокага сэнсу і праўды.








All the contents on this site are copyrighted ©.