Біскуп Дзям’янка: сексуальныя злоўжыванні можна параўнаць з адрачэннем ад веры ці
здрадай ёй
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай
архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прымаў
удзел у сімпозіўме, прысвечаным укладу Касцёла ў барацьбу з сексуальнымі злоўжываннямі
супраць дзяцей і моладзі. Форум праходзіў у Рыме па ініцыятыве Кангрэгацыі Веравучэння
і Папскага Грыгарыянскага універсітэта. На ім было прадстаўлена 100 біскупскіх канферэнцый
і 30 манаскіх кангрэгацый. Выступалі палітыкі, псіхолагі, а таксама ахвяры сексуальных
злоўжыванняў. Біскуп Дзям'янка завітаў у нашу рэдакцыю і пагадзіўся адказаць на некалькі
пытанняў.
Ваша Эксцэленцыя, аб чым ішла размова на гэтым сімпозіўме? Якія
тэмы закраналіся на ім?
Тэма сексуальных злоўжыванняў раней не часта абмяркоўвалася
на форумах. У Грыгарыянскім універсітэце яна разглядалася на навуковым узроўні. Удзельнікамі
сустрэчы былі прадстаўнікі ўсіх кантынентаў. Было прадстаўлена больш за 100 біскупскіх
канферэнцый, прысутнічалі члены манаскіх ордэнаў, свецкія вернікі. Дакладчыкі прадставілі
тэму менавіта ў кантэксце розных кантынентаў, бо праблемы, звязаныя з сексуальнымі
злоўжываннямі ў розных частках свету вельмі адрозніваюцца. Напрыклад, арцыбіскуп Манілы
з Філіпін, расказваў аб мясцовай культуры, для якой з’яўляецца натуральным, калі дарослы,
знаёмы чалавек вітаючы абдымае дзіця ці цалуе яго. У краінах з англа-саксонскай культурай,
аднак, існуе іншы падыход да гэтай справы.
На форуме была прадстаўлена статыстыка
злоўжыванняў адносна непаўналетніх і асобаў, якія да іх прыраўноўваюцца, гэта значыць
непаўнаспраўных. Была закранута прыблема распаўсюджвання парнаграфіі праз інтэрнэт.
Прадстаўнік Паўднёвай Афрыкі звярнуў увагу на праблемы сексуальнага насілля над старымі
асобамі з боку моладзі. Былі выступленні псіхолагаў на гэту тэму.
Мне больш
за ўсё запомнілася выступленне выкладчыцы дагматычнай тэалогіі з Грыгарыянскага ўніверсітэта,
якая расказвала аб духоўнай барацьбе, якой трэба вучыць дзяцей і моладзь. Важна, каб
асоба не толькі разумела пэўныя справы, але таксама навучылася перамагаць залежнасці.
У гэтай сферы напэўна псіхолаг не вельмі можа дапамагчы.
Таксама на фомуме
мы пачулі сведчане адной з ахвяраў сексуальнага злачынства. Звярталася ўвага на наступствы,
недапушчальнасць падобных учынкаў і канешне суровую адказнасць. Сексуальнае насілле
над непаўналетнімі – гэта цяжкі праступак з пункту гледжання грамадскіх законаў, а
таксама цяжкі грэх, з пункту гледжання Касцёла. Цяжкасць гэтага граху, калі можна
так сказаць, можна параўнаць з адрачэннем ад веры ці здрадай ёй.
Ваша Эксцэленцыя,
якім чынам рашэнні гэтага форума можна перанесці на беларускі грунт – у кантэкст душпастырскай
працы ў Беларусі?
Удзельнікамі форума адзначалася, што такая праблема існуе
у сусветным масштабе і на розных узроўнях. Напрыклад, кардынал Маркс з Мюнхенска-Фрайбургскай
архідыяцэзіі, расказаў, што ў Германіі на дадзеную тэматыку праводзяцца круглыя сталы,
у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі розных міністэрстваў і сфер дзейнасці. Адзначалася,
што сексуальныя злоўжыванні здзейсняюцца ў розных прафесійных асяроддзях, таму важна
сумесная распрацоўка праграм накіраваных на абарону дзяцей і моладзі.
Для
Беларусі гэта можа быць адна з магчымых ідэй?
Так. Я думаю гэта адзін з
магчымых шляхоў. Калі грамадская супольнасць заўважыць такія праблемы неабходна падзяліцца
поглядамі на магчымасць яе вырашэння, а таксама праблему выхавання здаровых членаў
грамадства.