2012-02-10 14:35:59

Вялікі пост: рацыянальна выкарыстоўваць ваду


RealAudioMP3 Сусветная Рада Цэркваў выступіла з ініцыятывай на Вялікі пост пад назвай “Сем тыдняў для вады”. Падчас эканамічнага і экалагічнага крызісу наспела неабходнасць, каб хрысціяне абмеркавалі і прынялі адпаведныя меры для эканоміі вады, адзначаюць аўтары ініцыятывы. Яны нагадваюць, што вада з’яўляецца адным з асноўных элементаў устойлівага развіцця, асабліва ў галіне аховы здароўя і энергетыкі. 22 сакавіка будзе адзначацца Сусветны дзень вады, які ўстанавіла ААН у 1992 г. Паводле Сусветнай Рады Цэркваў, гэты дзень з’яўляецца магчымасцю прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да значэння вады і яе рацыянальнага выкарыстання. “Сёння ў свеце каля 900 млн. людзей не мае прамога доступу да 20 літраў чыстай вады, мінімуму, неабходнага для паўсядзённага жыцця”, - падкрэсліваецца ў паведамленні Сусветнай Рады Цэркваў.

Вада ўсё больш разглядаецца як тавар, размеркаванне якога залежыць ад сітуацыі на рынку. Прыватызацыя водных рэсурсаў часта з’яляецца прычынай таго, што бедныя не маюць доступу да гэтага каштоўнага дабра”, - адзначаюць аўтары ініцыятывы.








All the contents on this site are copyrighted ©.