2012-02-10 12:25:18

Бэнэдыкт XVI да Фонда Яна Паўла ІІ: міласэрднасць – сутнасць усіх спраў


RealAudioMP3 Сёння ў Рыме праходзіць пасяджэнне Фонду Яна Паўла ІІ для Сахелю, арганізаванае папскай Радай “Cor Unum”. Бэнэдыкт XVI прыняў удзельнікаў на аўдыенцыі і звярнуўся да іх з прамовай. Ён назваў Фонд важнай дабрачыннай структурай, падзякаваў яго кіраўнікам, спонсарам і актывістам. Папа нагадаў, што структура была створана 30 гадоў таму і за гэты час ажыццявіла вялікую колькасць праектаў па барацьбе з пашырэннем пустыні. Святы Айцец нагадаў, што ініцыятарам стварэння фонду быў Ян Павел ІІ, што з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем вялікай чалавечнасці благаслаўлёнага Пантыфіка. Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу, што праца арганізацыі будзе цалкам эфектыўнай, калі будзе абапірацца на малітву. Ён нагадаў, што “Сахелю ў апошнія месяцы зноў сур’ёзна пагражае значнае зніжэнне харчовых рэсурсаў і голад з-за адсутнасці дажджоў і працягу наступлення пустыні”. Папа настойліва заклікаў міжнародную супольнасць сур’ёзна заняцца крайняй беднасцю народаў рэгіёну, умовы жыцця якіх усё больш пагаршаюцца. “Міласэрнасць павінна быць сутнасцю ўсіх нашых спраў. Яна не імкнецца падагнаць свет “пад мерку”, але дзейнічае праз любоў”, - адзначыў Папа. Ён заклікаў усіх да мадэрнізацыі падыходаў да дабрачыннай дзейнасці, якая павінна абапірацца на малітву і пастаяннае асабістае навяртанне.

Сахель, гэта трапічная саванна ў Афрыцы, якая з’яўляецца своеасаблівым пераходам паміж паўночнай і паўднёвай Сахарай. Гэты рэгіён асаблівым чынам падвержаны засухам.







All the contents on this site are copyrighted ©.