2012-02-09 14:58:57

“L’Osservatore Romano”: Мікеланджэла – аўтар вершаў


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” адзначае, што Мікеланджэла, апроч рэалізацыі сваіх шматлікіх талентаў, пісаў таксама вершы, якія захаваў канонік Латэранскай базылікі Фульвіо Арсіні. Хоць некаторыя з іх былі добра вядомымі сучаснікам вялікага мастака і архітэктара, апублікавалі іх толькі ў 1863 г. Затым Карл Фрэй у 1897 г. выпусціў яшчэ адно выданне вершаў Мікеланджэла, аформіўшы яго малюнкамі мастака. “Osservatore” адзначае, што свае вершы вялікі творца пісаў на картках са сваімі малюнкамі. На адной з іх змешчаны фасад базылікі св. Пятра.

Мікеланджэла шмат разоў казаў, што жадае застацца ў Рыме толькі для таго, каб скончыць пабудову Ватыканскай базылікі, над якой ён працаваў 17 гадоў. У гэтыя гады актывізавалася яго паэтычная творчаць, якая перапляталася з іншымі відамі мастацтва, якімі займаўся Мікеланджэла. Аўтар артыкула ў “Osservatore”, Вітале Цанкэццін з венецыанскага ўніверсітэта, звяртае ўвагу, што вялікі архітэктар разумеў, што паэзія не стане яго прафесіяй і ніколі не шукаў паэтычнай славы. Многія яго вершы – кранальныя і напісаны магчыма для суцяшэння неспакойнай душы. “Ватыканская базылікі была, безумоўна, крыніцай вялікага клопату архітэктара і напісанне вершаў на картцы з выявай яе фасаду – вельмі знамянальны факт”, - падкрэслівае Вітале Цанкэццін.








All the contents on this site are copyrighted ©.