2012-02-09 13:29:37

Іерарх з Блізкага Усходу: наспела патрэба хрысціянска-мусульманскай сустрэчы


RealAudioMP3 Мелькіцка-каталіцкі Патрыярх Грыгорый III Лахам заклікае сабраць сустрэчу мусульманскіх і хрысціянскіх лідэраў Блізкага Усходу. Каталіцкі Патрыярх Антыёхіі лічыць, што даўно наспела неабходнасць прыняць сучасны рэгламент, які б рэгуляваў нормы абароны правоў рэлігійных меншасцяў у рэгіёне. Іерарх прапанаваў правесці сустрэчу з Лігай арабскіх дзяржаў, а таксама з вялікім імамам універсітэта Аль-Азхар шэйхам Ахмадам ат-Тайебам. Грыгорый III заявіў, што дзейнасць ат-Тайеба па абароне рэлігійнай свабоды і дэмакратыі ў Егіпце заслугоўвае шчырай павагі. Акрамя таго, Патрыярх лічыць, што неабходна правесці сустрэчу хрысціян розных канфесій, каб вызначыць будучую ролю арабскіх хрысціянаў у святле падзей у на Блізкім Усходзе.

Мелькіцка-каталіцкая Царква – адна з усходне-каталіцкіх Цэркваў, якія прытрымліваюцца візантыйскага абраду. Яна вылучылася з Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы ў 1724 г. Мелькіты жывуць у Сірыі, Ліване, Егіпце, Ізраілі, Іарданіі, а таксама ў эміграцыі ў розных краінах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.