2012-02-09 12:43:16

Святы Пасад і бацька Італьянскай Рэспублікі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” узгадвае вядомага італьянскага і еўрапейскага палітыка Альчыдэ Дэ Гасперы, які лічыцца бацькай Італьянскай Рэспублікі. Палітык быў адным з галоўных кандыдатаў у прэм’ер-міністры Італіі пасля ІІ Сусветнай вайны і не апошнюю ролю ва ўмацаванні яго пазіцый адыграла Апостальская Сталіца. Аднак, ватыканскае выданне нагадвае, што Святы Пасад вельмі асцярожна ставіўся да палітычных партый у пасляваенны перыяд. Менавіта таму Дзяржсакратарыят адразу пасля вайны быў стрыманы ў сваіх кантактах з палітыкамі нават так званых “каталіцкіх” партый і іх прадстаўнікамі. “Стаўленне да палітычных партыі з самага пачатку было асцярожным, каб пазбегнуць непаразуменняў паміж тым, што ў іх было каталіцкім, што азначае ўніверсальным, і тым, што мела палітычны змест, а значыць абмежаваны”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.

Ватыканскае выданне, аднак, звяртае ўвагу на тое, што Дэ Гасперы на працягу доўгага часу панавання фашысцкага рэжыму працаваў у Ватыканскай бібліятэцы, таму не выклікае здзіўлення, што яго падтрымлівалі некаторыя іерархі Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.