2012-02-09 14:20:58

Арцыбіскуп Філоні: абмыцца пакорай, пошукам праўды і глыбокім абнаўленнем


RealAudioMP3 Вечарам 8 лютага, арцыбіскуп Фернардо Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, узначаліў св. Імшу для ўдзельнікаў сімпозіўма “Да аздараўлення і абнаўлення”, які 6-9 лютага праходзіць у Рыме на тэму укладу Касцёла ў барацьбу з сексуальнымі злачынствамі. У сваёй гаміліі іерарх звярнуў увагу на глыбокі сэнс святарства, як Божай прылады для клопату аб чалавеку. Арцыбіскуп Філоні нагадаў словы Бэнэдыкта XVI: “Дзёрскасць Бога, які даверыў самаго сябе чалавеку, нават ведаючы яго слабасці, з’яўляецца самай вялікая рэччу, якая заключана ў слове святарства”.

Іерарх падкрэсліў, што аслабленне Касцёла з’яўляецца здрадай таму заданню, якое было атрымана яго членамі. “Хрысціянскае чуванне не з’яўляецца бяздзейсным чаканнем. Гэта надзея негледзячы ні на што, а таксама заданне змяняць гісторыю, - падкрэсліў арцыбіскуп Філоні, - Езус прыйшоў каб перамагчы зло, якое схапіла і душыць чалавека, спаліць ідалаў, перад якімі кленчыць вялікая частка чалавецтва: уладу, грошы, поспех, страх, дэпрэсію, эгаізм. Касцёл таксама сустракаецца з гэтымі спакусамі і ілюзіямі”, - адзначыў іерарх. У заключэнні ён нагадаў, што Папа шмат разоў заклікаў Касцёл абмыцца пакорай, пошукам праўды і глыбокім абнаўленнем.








All the contents on this site are copyrighted ©.