2012-02-09 11:23:35

Апостальская Сталіца абвяргае абвінавачванні італьянскай газеты


RealAudioMP3 Заля Друку Апостальскай Сталіцы выдала спецыяльнае паведамленне ў сувязі з публікацыяй у італьянскай газеце “L’Unità”. Аўтар артыкула абвінавачвае чатырох італьянскіх святароў у выкарыстанні для нелегальных аперацый з грашыма “Інстытута рэлігійных спраў”, папулярна называнага ватыканскім банкам. Акрамя таго, адзначаецца, што нібыта сама гэта ўстанова была задзейнічана ў нелегальнай дзейнасці і не дапамагала італьянскім уладам пераследваць гэтых асобаў.

У сённяшнім паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што “артыкул сведчыць аб несур’ёзным падыходзе аўтара да вывучэння сітуацыі”. “Загаловак кажа аб маўчанні Ватыкана. Але ў рэальнасці, гэта сцвярджэнне не мае пад сабой фундамента: Апостальская Сталіца і кіраўніцтва Ватыкана належным чынам супрацоўнічалі з магістратам і італьянскімі ўладамі”, - гаворыцца ў дакуменце. Акрамя таго, звяртаецца ўвага на тое, што “нават павярхоўны пошук артыкулаў гэтага аўтара ў інтэрнэце, дае магчымасць убачыць, што прадстаўленая інфармацыя не з’яўляецца навіной”. “Гаворка ідзе аб абвінавачваннях у адмыванні грошаў, аб якіх журналістка, пісала ўжо шмат разоў у мінулым. Узнікае пытанне: ці не з’яўляецца артыкул свайго роду рэкламай для якой-небудзь вячэрняй тэлевізійнай праграмы”, - падкрэсліваецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы.

Адзначаецца, што Інстытут рэлігійных спраў на працягу 2006-2007 г. правёў належную праверку рахункаў сваіх кліентаў, каб выявіць існаванне падазроных здзелак. Акрамя таго, на працягу некалькіх гадоў у Ватыкане дзейнічае закон аб барацьбе з адмыванне грошай, “на што, нажаль, не звяртаецца ўвага з боку СМІ”. У паведамленні Залі Друку падкрэсліваецца, што абвінавачванні аб нелегальнай дзейнасці некаторых з указаных у артыкуле асобаў станавіліся прычынай для раследванняў з боку італьянскіх фінансавых службаў, але яны не пацвердзіліся.








All the contents on this site are copyrighted ©.