2012-02-08 15:01:14

Рым: пакутнае набажэнства за ахвяраў сексуальных злачынстваў у Касцёле


RealAudioMP3 7 лютага ў Рыме на заканчэнне другога дня сімпозіўма аб укладзе Касцёла ў барацьбу з сексуальнымі злачынствамі, у касцёле св. Ігнацыя адбылося пакутнае набажэнства, якое ўзначаліў кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў. У гаміліі ён адзначыў, што трагедыя сексуальнага злоўжывання непаўналетніх некаторымі святарамі з’яўляецца крыніцай вялікага сканадалу. “Пакутнае чуванне – гэта акт ачышчэння, які тычыцца ўсяго Касцёла і кожнага чалавека”, - сказаў кардынал Уэлле.

Набажэнства праходзіла ў поўнай цемры. У ім прымалі ўдзел шматлікія біскупы, святары і свецкія асобы. Прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў узгадаў словы бл. Яна Паўла ІІ, які сказаў, што ў Касцёле “ніколі больш” не павінна быць выпадкаў сексуальнага выкарыстання непаўналетніх. Кардынал Уэлле прызнаў, што ў мінулым было зроблена не ўсё магчымае для прадухілення падобных выпадкаў і прыцягвання да адказнасці іх віноўнікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.