2012-02-08 15:40:47

Прэзідэнт Украіны павіншаваў Папу з 20-годдзем дыпламатычных адносін


RealAudioMP3 Віктар Януковіч павіншаваў Бэнэдыкта XVI з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі, паведаміла 8 лютага прэс-служба Прэзідэнта Украіны. Януковіч адзначыў, што за гэты час удалося асягнуць высокі ўзровень узаемадзеяння як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацый. “Ганаруся тым, што цудоўная ўкраінская ёлка з Карпат, прывезеная ў Ватыкан з нагоды святаў Божага Нараджэння, стала сваеасаблівым адлюстраваннем нашых надзейных і трывалых узаемаадносін, асновай якіх з’яўляюцца агульныя хрысціянскія каштоўнасці і глыбокія гістарычныя карані”,- напісаў у сваім віншаванні на імя Пантыфіка Прэзідэнт Украіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.