2012-02-08 12:22:05

Папа заклікаў да салідарнасці з тымі, хто пакутуе ад маразоў


RealAudioMP3 Пасля агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 лютага ў Залі Паўла VI у Ватыкане, Святы Айцец звярнуў увагу, што на працягу апошніх некалькіх тыдняў незвычайныя маразы і снегапады моцна закранулі некаторыя рэгіёны Еўропы і прынеслі шматлікія нязручнасці і значны ўрон. Папа выразіў сваю блізасць краінамі, народы якіх пакутуюць ад гэтых катаклізмаў і заклікаў вернікаў да малітвы за ахвяр і іх блізкіх. “У той жа час заклікаю да салідарнасці, каб тыя, хто пакутуе ад гэтых трагічных падзей, атрымалі шчырую падтрымку”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.