2012-02-08 11:03:44

ААН адзначае ролю сусветных рэлігій у дасягненні агульначалавечай гармоніі


RealAudioMP3 Старшыня 66-й Генеральнай Асамблеі ААН Насір Абд аль Азіз ан Насер падкрэсліў ролю сусветных рэлігій у пабудове міру і стабільнасці на планеце. Ён заявіў, што ва ўсіх рэлігій агульныя прынцыпы, якія могуць быць выкарыстаны для яднання і гармоніі народаў. Пра гэта паведамляе “Цэнтр навін ААН”. “Мы прызнаём і паважаем каштоўнасці, якія з’яўляюцца агульнымі для ўсіх рэлігійных традыцый", - адзначыў Старшыня Генасамблеі на пасяджэнні, прысвечаным завяршэнню Сусветнага тыдня гарманічных міжканфесійных адносін паміж усімі рэлігіямі, веравызнаннямі і канфесіямі. Ён адзначаецца ў пачатку лютага.

Ан Насер падкрэсліў, што сама ААН была створана на аснове агульначалавечых каштоўнасцяў, такіх як мір, свабода, правы чалавека, годнасць і адзінства чалавецтва, якія таксама з’яўляюцца асноўнымі для многіх рэлігій свету.

22 сакавіка Генеральная Асамблея ААН правядзе тэматычнае пасяджэнне, прысвечанае міжкультурнаму ўзаемаразуменню, нацэленаму на садзейнічанне пабудове мірных і адкрытых грамадстваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.