2012-02-07 15:00:27

“L’Osservatore Romano”: 200-годдзе з дня нараджэння Чарльза Дыкенса


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” узгадвае сёння Чарльза Дыкенса, славутага брытанскага раманіста, прадстаўніка рэалізму, 200-годдзе з дня нараджэння якога прыпадае на 7 лютага 2012 г. Аўтар артыкула Джузэппэ Фіёрэнціно падкрэслівае, што шматлікія чытачы лічаць Дыкенса другім вялікім ангельскім пісьменнікам пасля Шэкспіра. Журналіст нагадвае, што ў дзяцінстве будучы літаратар быў вымушаны працаваць на абутковай фабрыцы, дзе былі адны з самых бесчалавечных умоў працы. Гэта не засталося па-за творчай ўвагай Дыкенса. У творы “Олівер Твіст” ён апісвае суровыя рэаліі прамысловай рэвалюцыі ў Англіі, не крытыкуючы і не асуджаючы яе, але паказваючы беднасць і дэградацыю, прынесеныя ёй. Фіёрэнціно падкрэслівае, што менавіта за такое стаўленне творы Дыкенса падвяргаліся вялікай крытыцы некаторымі яго сучаснікамі.

Паводле журналіста, у творах пісьменніка бачна шэкспіраўскае вымярэнне, у іх галоўныя дзеяючыя асобы становяцца прататыпамі нашага бліжняга. Мэта раманаў Дыкенса ў тым, каб даследаваць і апісаць чалавечую рэальнасць. “Гэта яго погляд на свет, у якім сутнасцю з’яўляецца любоў да чалавека, лагодны погляд на яго, незалежна ад яго паходжання, аб чым могуць пісаць толькі вялікія пісьменнікі”. Таму “іх працы захоўваюцца на працягу стагоддзяў і заўсёды з’яўляюцца актуальнымі”, - заключае ў сваім артыкуле Джузэппэ Фіёрэнціно.








All the contents on this site are copyrighted ©.