2012-02-07 13:30:48

Федэральны суд ЗША адхіліў абвінавачванні ў бок Святога Пасаду


Федэральны суд ЗША адхіліў скіраваны ў 2002 г. пазоў пяці прадстаўнікоў дзяржаўных страхавых кампаній супраць Святога Пасаду, і падкрэсліў, што Ватыкан не меў “нічога супольнага” са шматмільённай злачыннай схемай біснесмена Франкеля, заявіў адвакат Апостальскай Сталіцы ў гэтым працэсе Джэфры Лена. У пазове сцвярджалася, што Святы Пасад ўдзельнічаў у махлярстве і вымагальніцтве, і такім чынам парушыў федэральны закон. Абвінавачванні ў адрас Ватыкана былі “добрым кормам для тэорыі змовы”, сказаў Лена, дадаўшы, што журналісты, якія “з энтузіязмам” публікавалі абвінавачванні, павінны “напісаць з такой жа сілай аб нявіннасці Апостальскай Сталіцы”.

Дзяржаўныя страхавыя інспектары падалі ў суд на Святы Пасад у сувязі з дзеяннямі фінансіста Марціна Франкеля. Ён і яго саўдзельнікі з 1991 па 1999 гг. набылі некалькі страхавых кампаній і незаконна выкарысталі грошы для ўласнай выгады.

Фрэнкель прапанаваў стварэнне і фінансаванне дабрачыннага фонду ў Ватыкане, жадаючы выкарыстаць гэта ў сваёй схеме. “Святы Пасад катэгарычна адхіліў магчымасць стварэння фонду”, - сказаў Лена, спасылаючыся на ліст з 1998 г. тагачаснага кардынала Дзяржсакратара Анджэла Садана. “Святы Пасад стаў міжвольнай ахвярай махлярства Фрэнкеля, які спрабаваў гандляваць на імені і рэпутацыі Ватыкана”, - сказаў адвакат.

Лена выказаў здагадку, што дзяржаўныя органы падалі ў суд на Ватыкан, нягледзячы на ​​высновы Дзяржаўнай падліковай камісіі ЗША і Кантрольнай камісіі штата Тэнэсі, якія выказалі неабаснаванасць абвінавачванняў у бок Апостальскай Сталіцы, бо самі нясуць “вялікую частку адказнасці” за тое, што злачынная схема працавала так доўга.







All the contents on this site are copyrighted ©.