2012-02-07 13:14:58

У Гаване адкрылася выстава з нагоды візіту Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 З нагоды апостальскага падарожжа Бэнэдыкта ХVI на Кубу, якое запланавана на канец сакавіка гэтага года, у гаванскім “Palacio de los Capitanes Generales” адкрылася адмысловая выстава. Самы цэнны экспанат на яе прыбыў з Ватыканскіх музеяў. Гэта славутая вокладка для імшала, якім карыстаўся капелан Хрыстафора Калумба Бартоломео дэлас Хэрас. Гэта старажытны літургічны твор хрысціянскага мастацтва ў 1935 г. перадаў Ватыканскім музеям аўгустыніянін, а. Эрнэст Боду.

4 лютага 2012 г., падчас адкрыцця выставы, кс. Нікола Мапэллі, дырэктар місіянерска-этналагічнага аддзелу Ватыканскіх музеях звярнуў увагу, што “вокладка з’яўляецца цікавым прыкладам сустрэчы паміж культурамі, і, як мастацкі твор, спрыяе дыялогу і адзінству паміж людзьмі”. На адкрыцці выставы прысутнічаў таксама арцыбіскуп Гаванскі кардынал Хаймэ Артэга.








All the contents on this site are copyrighted ©.