2012-02-07 11:52:54

Нямецкія Цэрквы ўдзельнічаюць у 62-м Берлінскім кінафестывалі


Евангельска-лютэранская Царква і Каталіцкі Касцёл Германіі адзначаць свой удзел у 62-м Берлінскім кінафестывалі, які пачнецца 9 лютага, цэлым шэрагам мерапрыемстваў і ўзнагарод. Усё пачнецца з экуменічнай малітвы ў касцёле св. Фрэдэрыка ў нядзелю вечарам, пасля якой Канферэнцыі Біскупаў Германіі і Евангельска-лютэранская Царквы запросяць усіх на ўрачысты прыём, у якім прыме ўдзел экуменічнае журы “Берлінале”. У гэтым годзе яго ўзначаліць берлінскі пастар Ангеліка Оберт. Журы ўручыць галоўны прыз аднаму з фільмаў, якія прымуць удзел у афіцыйнай праграме конкурсу. Таксама ўзнагародаў у 2,5 тыс. еўра ўдастоіцца фільм-дэбютант і адзін з дакументальных фільмаў. Экуменічнае журы збіраецца на кінафоруме з 1992 г., для таго, каб заўважыць і адзначыць на ім працы, якія ўздымаюць “экзістэнцыяльныя, духоўныя і сацыяльныя пытанні”.

Дзве наступныя ўзнагароды прызнаюць кіначасопісы абодвух Цэркваў. Прыз каталіцкага выдання “Кінаслужба” дастанецца “наватарскаму фільму з праграмы “Берлінале”. Ён складзе 4 тыс. еўра. Часопіс Евангельска-лютэранскай Царквы “EPD фільм” прызнае ўзнагароду ў намінацыі “Лепшы нямецкі фільм”.







All the contents on this site are copyrighted ©.