2012-02-07 15:57:02

Лондан: “Benedictus” дапамагае знайсці праўду


RealAudioMP3 Сёняшняя “L’Osservatore Romano” піша аб незвычайным праекце Лонданскага каталіцкага ўнівернітэта пад назвай “Benedictus” – ад імя патрыярха заходняга манаства. Мэта ініцыятывы, адрадзіць старажытную традыцыю свабоднай творчасці, заклікаючы студэнтаў да самаўдасканалення. Аўтары праекта лічаць, што ва ўніверсітэце моладзь павінна не толькі здабываць прафесійныя веды, але дасканаліць сябе ў пошуку праўды і набыцця мудрасці. Базай для гэтага з’яўляецца навучанне папы Бэнэдыкта ХVI.

“Праект адлюстроўвае наша меркаванне аб тым, што вышэйшая адукацыя сёння мае сур’ёзныя недахопы, перш за ўсё, яна няздольная гарантаваць адукацыю як самамэту”, - заявілі ініцыятары праекта. Яны падкрэслілі, што імпульс для ініцыятывы ім даў Бэнэдыкт ХVI падчас візіту ў Англію і Шатландыю ў 2010 г., калі падкрэсліў ролю мастацтва і культуры для новай евангелізацыі Еўропы.

Праект “Benedictus” прапануе маладым людзям усебаковую адукацыю, якая дазволіць прызнаць фундаментальную ролю хрысціянскай традыцыі ў гісторыі еўрапейскай культуры”, - адзначыла Клэр Хорнсбі, адна з яго аўтараў. Паводле яе, сённяшні маральны рэлятывізм – гэта скажэнне сэнсу справядлівасці і сапраўднай свабоды, тэрміновую патрэбу і жаданне якіх маюць маладыя людзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.