2012-02-07 15:36:35

Кс. Ламбардзі пацвердзіў магчымасць візіту Папы ў Ліван


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў 7 лютага, што Святы Айцец плануе падарожжа ў Ліван у верасні 2012 г. Такі візіт плануецца, але пакуль што не існуе на гэты конт ніякіх афіцыйных заяў, сказаў кс. Ламбардзі, каментуючы заяву, зробленую напярэдадні Патрыярхам Іерусаліма Фуадам Туалем. Паводле Патрыярха, гэты візіт будзе прымеркаваны да апублікавання выніковага дакумента Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які праходзіў у кастрычніку 2010 г. Іерарх заявіў аб гэтым падчас набажэнства ў іўрытамоўнай каталіцкай парафіі св. Сымона і св. Ганны ў Іерусаліме.

Патрыярх Туаль падкрэсліў важнасць такога візіту для ўвядзення пастаноў Сіноду ў жыццё. Як прыклад ён прывёў намаганні ўстанавіць адзіную дату Вялікадня для католікаў і праваслаўных у Святой Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.