2012-02-06 13:35:18

Святы Айцец стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі


5 студзеня, пасля малітвы “Анёл Панскі”, дэлегацыя Місіянерскай службы моладзі “Sermig” на чале з яе заснавальнікам Эрнэста Аліверай і мэрам Турына Пьеро Фасінай, была прынята Бэнэдыктам XVI. У ходзе сустрэчы Святому Айцу была ўручана ўзнагарода “Творца міру” з наступнай фармуліроўкай: “Для Бэнэдыкта XVI, голасу, які вядзе да ісціны, сястры міру”. Узнагарода, заснаваная ў 1981 г., прысуджаецца штогод Місіянерскай службай моладзі “Sermig” асобам, якія вызначыліся сваім укладам ва ўмацаванне міру і агульнага дабра. Дэлегацыя складалася з маладых італьянцаў, бразільцаў, іарданцаў і немцаў, удзельнікаў IV Міжнароднай сустрэчы “Моладзь за мір”. 4 лютага павінна была адбыцца сустрэча 7 тыс. удзельнікаў форуму з Папам. Мерапрыемства было адменена з прычыны дрэннага надвор’я ў Італіі, якое не дазволіла маладым людзям дасягнуць Рыма.







All the contents on this site are copyrighted ©.