2012-02-05 14:33:35

Германія: Праваслаўная Царква кананізавала ўдзельніка антынацыскага падполья


5 лютага ў Мюнхене праходзіць заканчэнне ўрачыстай кананізацыі Аляксандра Шморэля – аднаго з арганізатараў і актыўных удзельнікаў нямецкай антынацыскай студэнцкай групы “Белая ружа”, які быў забіты ў 1943 г. Гэта першы акт кананізацыі, які ажыцяўляецца Рускай праваслаўнай Царквой за мяжой і Маскоўскім Патрыярхатам, з таго часу як паміж імі было адноўлена эўхарыстычнае адзінства 17 мая 2007 г.

“Ушанаваннем памяці мучаніка ХХ ст. і вялікім знакам адзінства”, назвала гэту падзею “L’Osservatore Romano”. Ва ўрачыстасцях звязаных з кананізацыяй прымаюць удзел шматлікія праваслаўныя іерархі з Германіі, Расіі, Амерыкі і Украіны.

Аляксандр Шморэль нарадзіўся ў Арэнбургу ў 1917 г. Яго бацька быў немцам а маці рускай, дачкой праваслаўнага святара. У 1921 г. сям’я пераехала ў Мюнхен ратуючыся ад бальшавікоў. Але Аляксандр працягваў наведваць рускую праваслаўную супольнасць у Германіі. Ён атрымаў вайсковую адукацыю і працаў урачом у Францыі, Аўстрыі і на Усходнім фронце. Менавіта тут ён убачыў жах і вар’яцтва планаў Гітлера. Летам 1942 г. разам з пратэстантам Гансам Шоллем ён склаў чатыры брашуры пад назвай “Белая ружа”, у якіх закікаў немцаў супрацьстаяць Гітлерe. Студэнцкая падпольная група папаўнялася новымі ўдзельнікамі, але хутка была раскрыта. У 1943 г. усе удзельнікі “Белай ружы” былі казнены.

У дакументацыі па кананізацыі падкрэсліваецца, што хоць “Белая ружа” не была рэлігійнай групай, аднак нельга адмаўляць таго, што вера маладых людзей была адной з прычын, якая натхняла іх дзенічаць з адпаведнай мужнасцю. Александр Шморэль рэгулярна прымаў удзел у літургіі, чытаў Біблію, а яго апошні ліст быў закончаны словамі: “Вось, што я хачу заставіць у вашых сэрцах: ніколі не забывайце Бога!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.