2012-02-05 13:43:59

Амерыканскі біскуп – актыўны блогер


Дапаможны біскуп Дэтройта Артуро Чэпеда, расказаў, што з’яўляецца актыўным карыстальнікам інтэрнэта і вядзе ўласны блог, у якім штодзённа знаёміць наведвальнікаў з дзейнасцю, якую ажыцяўляе. У інтэрв’ю агенцтву “CNA” іерарх адзначыў, што зараз ён стварыў спецыяльную інтэрнэт старонку прысвечаную свайму падарожжу ў Рым, у рамках візіта “Ad limina apostolorum” амерыканскіх біскупаў. Біскуп Чэпеда назваў яе “віртуальная пілігрымка”. “Кожны дзень я апісваю ў блогу сустрэчы ў якіх удзельнічаю і цікавыя месцы, што наведваю ў Вечным горадзе”, - расказаў іерарх. Ён адзначыў, што дзякуючы такой камунікацыі з чытачамі, многія пачынаюць лепш разумець пытанні і праблемы, якія абмяркоўваюцца ў Касцёле.

42-гадовы біскуп лічыць, што такое выкарыстанне сучасных тэхналогій можа дапамагчы ў справе “новай евангелізацыі” да якой заклікае Бэнэдыкт XVI. “Я веру ў цудоўныя магчымасці новых тэхналогій і іх дапамогу ў камунікацыі паміж людзьмі. Яны з’яўляюцца сапраўдным дарам для грамадства і Касцёла”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.