2012-02-04 15:43:30

Кс. Ламбардзі: у час крытыкі Касцёла неабодна моцна сведчыць аб каштоўнасцях, якія абвяшчаем


“У час шырокіх дыскусій і моцнай крытыкі Апостальскай Сталіцы і Касцёла абсалютна неабходна прытрымлівацца навучання Папы і евангельскіх прынцыпаў, праўды і маральных нормаў”, - адзначыў кс. Ламбардзі, разважаючы аб падзеях мінулага тыдня, якія характарызаваліся нападкамі на Касцёл. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы заклікаў вернікаў перад абліччам несправядлівых абвінавачванняў моцна сведчыць аб каштоўнасцях. “Гэта асаблівым чынам тычыцца двух сфер, якія прывабліваюць увагу грамадскасці: барацьбы з сексуальнымі злачынствамі і празрыстасці ў эканамічна-фінансавых пытаннях”, - звярнуў увагу кс. Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” на Ватыканскім радыё.

Італьянскі іезуіт адзначыў, што ў сферы барацьбы з сексуальным выкарыстаннем непаўналетніх, Касцёл пачаў рэалізоўваць шырокі спектр ініцыятыў, звязаных з большай увагай да зваротаў ахвяр, дапамогай ім, дасканалым расследаваннем кожнага выпадку, ужываннем прэвентыўных мер з мэтай гарантаваць бяспеку дзецям і моладзі. Кс. Ламбардзі адзначыў, што адным з прыкладаў такой дзейнасці з’яўляецца міжнародны сімпозіўім на гэту тэму, які пачнецца 6 лютага ў Рыме.

“Што тычыцца сферы празрыстасці эканоміка-фінансавай сістэмы, то структуры Апостальскай Сталіцы увайшлі ў міжнародную сістэму кантроля за эканамічнай дзейнасцю, барацьбы з адмываннем грошай, фінансавання арганізаванай злачыннасці і тэрарызма”, - сказаў святар. Ён адзначыў, што эканамічныя ўстановы Ватыкана ўжо не першы раз становяцца аб’ектам несправядлівай крытыкі. “Менавіта ў гэтыя дні, у адным з судоў ЗША з-за адсутнасці прычын для абвінавачвання была закрыта ўжо трэцця за апошнія гады судовая справа супраць фінансавых устаноў Ватыкана”, - адзначыў дырэктар Ватыканскага радыё. “Шлях доўгі і складаны, але арыенцір ясны і ўпэўненасць моцная. Абвяшчэнне Евангелля не прыносіць шмат выгод”, - падкрэсліў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.